Беларускі святар-бард запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
01.12.2016 10:07

Ксёндз Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы (дэканат Гродна–захад) запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні. Альбом атрымаў назву Misericors Salvator («Міласэрны Збаўца»).


Уключае альбом 14 кампазіцый на беларускай і польскай мовах, а пачынаецца дыск з песні «Szalom, lach Miriam!» («Ave Maria» на іўрыце).

Ксёндз Тадэвуш бясплатна раздае свае дыскі веруючым, а часам і выпадковым людзям, такім чынам абвяшчаючы Добрую Навіну і распавядаючы праз спеў пра Міласэрнага Збаўцу.

Ксёндз Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча і кансерваторыю ў Мінску. У 1982 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія). Песні складае з першых гадоў святарства.

Паводле katolik-gomel.by
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by