Валанцёры «Карытас» у Гродне арганізавалі выставу дзіцячага малюнка да Дня малітвы за ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.04.2015 11:48

Валанцёры дзіцячага праекта «Анёлы дабра» дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас”»Гродзенскай дыяцэзіі арганізавалі выставу дзіцячага малюнка, прымеркаваную да Дня малітвы за ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.

26 красавіка прыпадае 29-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Мэта выставы – наблізіць сучасным людзям значэння гэтай велізарнай трагедыі, якая адняла жыццё або здароўе ў многіх людзей, і заахвоціць усіх людзей добрай волі да малітвы ў інтэнцыі ахвяр трагедыі.

Дзеці з радасцю падтрымалі гэтую ініцыятыву і з вялікім жаданнем малявалі, выражаючы гэтым свой удзел у перажыванні трагедыі. Малюнкі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення гродзенскай дзіцячай абласной бальніцы, намаляваныя ад душы і з чыстым сэрцам, перадаюць увесь жах перажытага амаль 30 гадоў таму.



Выставу дзіцячага малюнка можна наведаць з 23 красавіка па адрасе: Гродна, вул. Дзяржынскага, 91 (будынак “Карытас”).

Час працы: з 15.00 да 17.00

Алег Гарбачоў

 

 
© 2003-2024 Catholic.by