Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе адбыўся сакрамэнт канфірмацыі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.04.2015 11:12

19 красавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе падчас святой Імшы моладзь і старэйшыя асобы прынялі сакрамэнт канфірмацыі з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Разам з біскупам на ўрачыстасць прыбылі выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Раман Катлімоўскі, які прамовіў гамілію, а таксама кс. Уладзімір Гуляй, пробашч лідскай Фары.

36 парафіян на працягу года рупліва рыхтаваліся да гэтай падзеі. Пробашч парафіі кс. Ян Асіповіч ахвярна дапамагаў ім у гэтым. Кожную нядзелю група збіралася на катэхезу і супольную малітву.

Біскупа Гродзенскага сустрэлі і прывіталі прадстаўнікі групы канфірмацыі на чале з пробашчам парафіі. Моладзь прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы літургіі, урачыстасць упрыгожыў спевам хор «Крэсавяцы».

Напрыканцы кс. Ян Асіповіч выказаў словы падзякі ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы групы да прыняцця сакрамэнту, а таксама ў падрыхтоўцы самой урачыстасці.

Яўгенія Гаран

Фота Аляксандра Гарана

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.