Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музычны фестываль «Цэцыліяда 2014» прайшоў у Смаргоні
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.11.2014 15:20

«Да Хрыста па жыцці са спевам!» — пад такім дэвізам 22 лістапада ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) прайшоў IV музычны фестываль «Цэцыліяда 2014» у гонар апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, музыкантаў і спевакоў — святой Цэцыліі.

Як адзначылі вядучыя Ганна Семак і с. Ірына Барцэвіч FMA, з кожным годам фестываль набывае ўсё большую папулярнасць, і доказ гэтага — вялікая колькасць жадаючых падзяліцца сваімі талентамі, з прычыны чаго сёлета фестываль падзяліўся на дзве часткі.

У гэты вечар прагучалі таксама некалькі думак св. Яна Боско, 200-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца ў 2015 г.

У першай частцы выступілі, як сольна, так і ў калектывах і нават сем’ямі, малодшыя парафіяне і госці з Дзіцячай музычнай школы імя Міхала Агінскага. Своеасаблівай кропкай гэтай часткі фестывалю стала выступленне дзіцячага хору смаргонскай парафіі.

Другая частка фестывалю распачалася спевам «Жизнь даётся Богом». Фестываль «Цэцыліяда 2014» адзначаўся арыгінальнасцю і разнастайнасцю нумароў: ансамбль народных інструментаў, салезіянскі гурт «Святасць магчыма», група скрыпачак «Камелія», якая выступіла з музыкай з кінафільма «Піраты Карыбскага мора», ансамбль народнай музыкі «Гулянок», хрысціянскі рэп, брэйк-данс, салезіянскія аніматары і памочнікі і іншыя. Выступіла таксама моладзь з Ліды і госць з Залесся Сяргей Верамейка.

Пасля малітвы на заканчэнне, агульнага фота і ўручэння ўсім выступаючым «Дыпломаў удзельніка Цэцыліяды 2014» артысты атрымалі памятныя падарункі.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 

Фота www.sdb.by

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.