Каля 60 чалавек прыняло ўдзел у сустрэчах сем’яў у Навагрудку | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
26.11.2014 12:26

З 21 па 23 лістапада ў Навагрудку ў кляштары сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прайшла сустрэча сем’яў.

Сустрэча была прысвечана духоўнасці св. Юзафа, якая працягнула (спасылка) цыкл сустрэч з сем’ямі на гэту тэму. Асобе гэтага святога і яго ролі ў Святой Сям’і будуць прысвечаны ўсе сустрэчы сем’яў у бягучым годзе.

У сустрэчы прымалі ўдзел сем’і з Гродна, Навагрудка, Мінска, Маладзечна і Смаргоні. Агульная колькасць удзельнікаў склала каля 60 чалавек.

Падобныя сустрэчы сем’яў, які доўжацца адзін дзень, праходзяць таксама ў Гродне, Смаргоні і Мінску.

Сёстры назарэтанкі арганізуюць два разы на год трохдзённыя рэкалекцыі  для сем’яў з усёй Беларусі. Звычайныя сустрэчы адбываюцца штомесяц і доўжацца ад аднаго да трох дзён.

c. Марына Алешчык CSFN

 
© 2003-2024 Catholic.by