Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Зацемка
  • Simple Image Gallery Notice: Joomla!'s "/cache" folder is not writable. Please correct this folder's permissions, clear your site's cache and retry.
  • There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery plugin tags exists and contains valid image files.
Памылка
  • JFolder::files: Шлях не з'яўляецца дырэкторыяй: /var/www/www-root/data/www/old.catholic.by/2/images/simplegallery/2014-08-01-schuchin/
Парафіяльная моладзь са Шчучына падчас арганізаванага адпачынку разважала на тэму адзінства
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
01.08.2014 11:43

З 21 па 29 ліпеня 2014 г. для моладзі ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) быў арганізаваны адпачынак. Галоўнай тэмай, над якой разважала моладзь падчас яго, было адзінства (з Богам, у сям'і, у парафіі, з навакольным асяроддзем), і водгук гэтай тэмы праглядваўся амаль у кожным пункце праграмы. Духоўным кіраўніком на працягу адпачынку быў пробашч мясцовай парафіі Святой Тэрэзы а. Вітальд Пяцельчыц SP.

Праграма была вельмі насычанай і ўключыла канферэнцыі, разважанні над Божым словам, інтэлектуальныя і спартыўныя спаборніцтвы і шмат іншага. Рэалізаваць тэму адзінства на практыцы дапамагала гульня «Тайны сябра» ( у кожнага ўдзельніка быў чалавек, аб якім ён на працягу адпачынку тайна клапаціўся, рабіў яму розныя прыемнасці, але так, каб гэты чалавек не даведаўся пра яго).

Увечары моладзь збіралася на святую Імшу.

Выхаванню пачуцця адзінства спрыяла і праца ў камандзе праз спаборніцтвы, што дапамагала ўдзельнікам выявіць, над чым яшчэ трэба папрацаваць. Кожны дзень на працягу адпачынку праходзілі мерапрыемствы, у якіх супрацьстаялі дзве каманды. Падлічваліся балы, і ў канцы быў аб'яўлены пераможца. Аніматары імкнуліся данесці думку пра тое, што ў звычайным жыцці шмат будзе залежыць ад каманднай гульні.   

Алена Мыслівец, аніматар, адзначае: «Цікава, што тэма праходзіла не толькі праз моладзь, якая адпачывала, але таксама і праз нас – аніматараў. Толькі разам нам атрымалася ўсяго дасягнуць.

Надвор'е было цудоўнае ўсе дні, аб гэтым цудоўна сведчыць мой загар і пытанні: калі я паспела з'ездзіць на мора?! Купанне, валейбол на беразе, добрая кампанія — і ніякай Турцыі не трэба. Мясцовых жыхароў проста заварожвала энергія, якая так і рвалася з 20 маладых людзей. Пры гэтым жвавасць была заўсёды ў межах, таму аб якіх-небудзь канфліктах нават не магло ісці гаворкі».

«Асаблівую ўдзячнасць хачу выказаць нашаму пробашчу а. Вітальду Пяцельчыцу, які быў духоўным кіраўніком на працягу адпачынку. Таксама Людзе Казловай і Дар'і Сідаравай за працу і цярпенне. І, канешне, не забуду нашых повараў, Насцю Цыбульскую і Іну Антановіч, за смачную ежу і добрую кампанію», — дадае Алена Мыслівец.

(AG)

{gallery}2014-08-01-schuchin{/gallery} 

Фота Дар'і Сідаравай 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.