Зацемка
Памылка
Рэкалекцыі для кансультантаў па справах сямейнага жыцця адбыліся ў Навагрудку | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
01.08.2014 11:15

З 25 па 30 ліпеня 2014 г. у Навагрудку прайшлі рэкалекцыі для кансультантаў па справах сямейнага жыцця. Удзел у іх прынялі каля 40 чалавек з усёй Беларусі – кансультанты і навучэнцы «Школы сямейнага жыцця» ў Гродне і Мінску разам са сваімі сем’ямі.

На працягу гэтых дзён удзельнікі паглыблялі свае веды ў пытаннях веры, псіхалогіі, сямейнага жыцця, слухалі канферэнцыі на тэмы адрозненняў паміж мужчынамі і жанчынамі, спосабаў будавання добрых стасункаў у сужэнстве, моцы і выкарыстання экзарцызмаў, магчымасцяў атрымання частковых і поўных адпустаў.

Рэкалекцыяністы паказалі з іншага, чым зазвычай, боку постаць святога Францішка, распавялі малавядомыя факты пра маці ксяндза Юрыя Папялушкі і святога Папы Яна Паўла ІІ – Мар’яну Папялушка і Эмілію Вайтыла.

Кожны меў магчымасць задаць хвалюючыя пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “Сто пытанняў да…”. Вернікі цікавіліся асабістым досведам рэкалекцыяністаў у выхаванні ўласных дзяцей, будаванні хрысціянскіх сужэнскіх адносінаў, пыталіся пра незразумелыя рэчы ў Каталіцкім Касцёле, прасілі парадаў для штодзённага жыцця з Богам.

Лепш зразумець праўды веры дапамагалі штовечаровыя фільмы – аб містычным перажыванні Эўхарыстыі, навяртанні фотамадэлі і іншыя. Малітоўнае жыццё вернікі паглыблялі падчас штодзённай святой Імшы, разважання над Божым словам, малітваў псальмамі ў Літургіі гадзінаў.

Распачаў рэкалекцыі ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка. Напрыканцы духоўных практыкаванняў удзельнікаў наведаў біскуп з Украіны Радаслаў Змітровіч (г. Камянец-Падольскі), які ў размове з вернікамі падкрэсліў неабходнасць Божай ласкі ў сакрамэнце сужэнства.

Ксенія Кравец

{gallery}2014-08-01-navagrudak{/gallery}  

 
© 2003-2024 Catholic.by