Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рух святога Мікалая збірае сродкі на падарункі дзецям-інвалідам
Грэка-Каталіцкая Царква
23.11.2011 12:33

Дабрачынную акцыю «Калядныя паштоўкі на карысць хворых дзяцей» распачалі Валанцёры хрысціянскага руху святога Мікалая разам з навучэнцамі нядзельнай школкі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне.

Акцыя прымеркавана да Дня інваліда, які адзначаецца 3 снежня. Кожны, хто складзе ахвяраванні для набыцця падарункаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, атрымае калядную паштоўку.

Як паведамляе сайт грэка-каталіцкай газеты «Царква», агульнымі намаганнямі ўжо зроблена каля 120 паштовак, і праца працягваецца. Каля 40 паштовак ужо разышлося. Валанцёры будуць рады ўсім, хто захоча далучыцца да гэтай працы.

Скласці ахвяраванні на карысць хворых дзетак і выбраць сабе калядную паштоўку можна ў грэка-каталіцкай капліцы на Дзевятоўцы ў Гродне (вул. Курчатава, каля польскай школы).

Збор сродкаў працягнецца да свята Божага Нараджэння.

Нагадаем, што аказаць міласэрнасць і дапамагчы патрабуючым можна таксама праз удзел у акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Згодна з яе ідэяй, кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме