Валанцёры з Беларусі прынялі ўдзел у школе танцаў для непаўнаспраўных | Друк |
Дабрачыннасць
01.10.2010 15:46

Валанцёры Руху св. Мікалая з Віцебска, што дапамагаюць непаўнаспраўным, прынялі ўдзел у Школе танцаў на інвалідных калясках, якая нядаўна адбылася ў Івана-Франкоўску (Украіна). Школу правадзіла каманда з Кіева на чале з вядомым інструктарам па танцах Міхаілам Савельевым.


Былы лётчык-выпрабавальнік, пасля трагічнай аварыі быў прыкуты да інваліднай каляскі. Тады і з’явілася яго зацікаўленнасць танцамі на калясках, дзякуючы чаму ён здолеў устаць на ногі. Цяпер Міхаіл прафесійна займаецца танцамі і дапамагае непаўнаспраўным людзям ізноў паверыць у сябе і ў свае сілы.

Праграма школы складалася не толькі з вывучэння асноваў бальных танцаў на калясках, але і з духоўных разважанняў і малітвы, якія праводзіў беларускі грэка-каталіцкі святар з Віцебска а. Аляксандр Шыбека.

Міхаіл Савельеў разам са сваёй камандай выразілі гатоўнасць прыехаць у Беларусь, каб правесці падобную школу.


Усіх зацікаўленых у арганізацыі і правядзенні Школы танцаў на інвалідных калясках просьба звяртацца па тэл.:
  • +375 29 299 72 41 (МТС)
  • +375 29 962 20 19 (Velcom)
mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Людміла Шыбека
 
© 2003-2024 Catholic.by