8 верасня — Міжнародны дзень пісьменнасці | Друк |
Каляндар
08.09.2011 12:10

8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці. Свята ўзнікла ў 1966 г. па ініцыятыве ЮНЭСКА з мэтай узмоцніць намаганні грамадства па распаўсюджванні пісьменнасці.

Нягледзячы на шматлікія існуючыя ініцыятывы, пашырэнне пісьменнасці застаецца яшчэ вельмі важным і надзённым пытаннем. На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 793 млн. дарослых непісьменных людзей; 67,5 млн. дзяцей, якія не маюць магчымасці хадзіць у школу, а таксама вялікая колькасць тых, хто не можа вучыцца пастаянна.

Каталіцкі Касцёл з даўніх часоў займаецца адукацыяй і выхаваннем. У Беларусі ён ажыццяўляе рэлігійную адукацыю.

«Сэнс адукацыі — у самарэалізацыі, у знаходжанні сэнсу асабістага жыцця і ў супольнай працы на карысць грамадства», — адзначыў напярэдадні новага навучальнага года старшыня Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кардынал Зянон Грахалеўскі.

 
© 2003-2024 Catholic.by