Сустрэча беларускіх айцоў піяраў і іх бацькоў прайшла ў Шчучыне | Друк |
Беларусь
26.04.2017 17:27

25 красавіка ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) прайшла сустрэча айцоў піяраў, якія нясуць служэнне ў Беларусі, са сваімі бацькамі.

Сустрэча складалася з дзвюх частак. Спачатку піяры і іх бацькі прынялі ўдзел у супольнай св. Імшы, дзе бацькі маглі з’яднацца ў малітве са сваімі сынамі-святарамі.

У другой частцы ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць лепш пазнаёміцца адно з адным і абмеркаваць агульныя тэмы.

Бацькі ў сваю чаргу маглі паглядзець, як выглядае штодзённае жыццё іх сыноў — піяраў, а таксама даведацца больш пра асобу Юзафа Каласанса, заснавальніка піярскай супольнасці.

А. Віталій Слука SP, фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by