Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Беларусь
16.04.2017 00:00

Сёння адзначаем Свята святаў — Уваскрасенне Хрыстовае. Штогод увесь хрысціянскі свет з верай і радасцю ўспамінае гэтую самую светлую і непаўторную раніцу, у якую праз уваскрасенне Хрыста ў свет прыйшла непераможная надзея.

Няхай цішыня і сонечнасць таго свежага роснага світанку і сёння агорне кожнага з нас, няхай усцяж будзе ў нашых сэрцах прадчуванне сустрэчы з Уваскрослым на нашых жыццёвых шляхах, каб не размінуцца з Ім, пазнаць Яго ў радасцях і ў смутку, у сям’і і ў самоце, у дабрабыце і ў нястачы, у здароўі і ў хваробе.

Будзем несці велікодную радасць асабліва тым, хто яе яшчэ не пазнаў.

Здароўя і дабрабыту вам, нашы дарагія чытачы!

Аллелюя!

Рэдакцыя Catholic.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.