У Фрайзінгу стартаваў Міжнародны кангрэс з удзелам беларускіх хрысціян | Друк |
Беларусь
03.09.2015 11:43
Больш за 350 чалавек з 30 краін свету прымаюць удзел у 19-м Міжнародным кангрэсе «Рэнавабіс», які распачаўся ў баварскім Фрайзінгу.

Цэнтральнай тэмай сёлетняга кангрэса, які завершыцца 4 верасня, стане абмеркаванне перспектыў — духоўных і эканамічных — моладзі Усходняй Еўропы.
 
 
Прымае ўдзел у кангрэсе і дэлегацыя з Беларусі, у складзе якой вернікі і духавенства Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы. Сярод прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла Беларусі — святары, а таксама біскупы на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
 
 
 
 
Міжнародныя кангрэсы «Рэнавабіс» праводзяцца з 1997 года і служаць для абмену інфармацыяй, дыскусій пра важныя моманты развіцця Касцёла і грамадства Усходняй Еўропы, а таксама абмеркавання тэм агульнаеўрапейскага значэння.

Праз удзел шматлікіх гасцей з усіх частак Еўропы кангрэс развіўся да аднаго з важнейшых форумаў, які стаў дыялогам паміж Усходам і Захадам.

Традыцыйна прымаюць удзел у кангрэсе «Рэнавабіс» і хрысціяне з Беларусі.

Ілья Лапато

 
© 2003-2024 Catholic.by