Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Поснае меню ў дні Вялікага посту прапануе пасажырам Беларуская чыгунка
Беларусь
26.02.2015 11:11

Спецыяльнае поснае меню падрыхтавала для наведвальнікаў вагонаў-рэстаранаў Беларуская чыгунка (далей — БЧ). Меню будзе дзейнічаць у перыяд Вялікага посту, які ў каталіцкіх вернікаў будзе доўжыцца з 18 лютага па 4 красавіка, а ў праваслаўных — з 23 лютага да 11 красавіка.

Пра гэта інфармуе сайт гомельскай парафіі.

Асартымент страў выключае прадукты жывёльнага паходжання. Да прыкладу, гэта салаты з гародніны, перац, бульба з грыбамі, кашы, грыбная салянка, а таксама садавіна і сокі — паведамляе прэс-служба БЧ.

Поснае меню дзейнічае ў міжнародных цягніках фарміравання БЧ: Мінск - Масква, Мінск - Санкт-Пецярбург, Мінск - Кіеў, Мінск - Адлер, Мінск - Мінеральныя Воды, Мінск - Анапа, а таксама Брэст - Санкт-Пецярбург, Брэст - Масква і Гомель - Масква.

Для тых, хто не прытрымліваецца посту ў гэты перыяд, па-ранейшаму даступна традыцыйнае меню з мясных, рыбных і малочных страў.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.