Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Набор навучэнцаў у Мінскі тэалагічны каледж пачынаецца з 1 чэрвеня
Беларусь
21.05.2014 10:57
«Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля» аб’яўляе набор навучэнцаў на 2014/2015 навучальны год.

Дакументы прымаюцца:

з 1 чэрвеня да 23 жніўня 2014 г. кожны дзень акрамя нядзелі з 10.00 да 12.00 у мітрапалітальнай курыі:

г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а
тэл.: +375 17 203 68 44; + 375 29 616 08 72
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі
  • або iншыя дакументы аб адукацыi;
  • копiя пашпарта;
  • 4 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка;
  • анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Прымаюцца асобы ад 17 да 55 гадоў.
Дакументы падаюцца асабіста.

Навучанне бясплатнае, працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).
Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу месяца.
Форма навучання – завочная.

Уступны экзамен адбудзецца
23 жніўня ў 10.00 у мітрапалітальнай курыі.

Пачатак навучальнага года
6 верасня 2014 г.

Адміністрацыя МТК

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.