Віншуем усіх святароў! | Друк |
Беларусь
17.04.2014 08:35

 

У дзень святара, каб святасць спаўна
Сплывала з сэрца да людзей,
Праз ноч грахоў прыходзіў дзень!

У дзень святара, каб мужнасць арла
Крылом агарнула, каб добра пачула
Зямля аб любові, што верай спатоліць
Душу беларуса, каб жыў без прымусу.
І крылы прастаў – Хрыста дасягаў!

Натхняйце людзей — зажывецца вальней!

Нясіце Хрыста — каб з моцы душа
Уздымалася ўвысі, дзе ў малітве зліліся
Магутныя душы, што грэх не пакрушыць.


 

 
© 2003-2024 Catholic.by