Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Беларусь з Рыма прыбыў з візітам арцыбіскуп Зімоўскі
Беларусь
27.05.2010 17:50

27 мая 2010 г. у Мінск прыбыў старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зыгмунд Зімоўскі. У аэрапорце ватыканскага іерарха сустрэлі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, Апостальскі Візітарар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, сакратар Апостальскага нунцыя кс. Крыспін Дубель.

Галоўная мэта візіту арцыбіскупа Зімоўскага ў Беларусь — удзел у IV Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце», якая адбудзецца 29 мая ў Віцебску. На канферэнцыі, што праводзіцца Віцебскай дыяцэзіяй сумесна з Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, старшыня ватыканскага ведамства выступіць з дакладам на тэму «Каштоўнасць чалавечага жыцця ў святле навучання Касцёла».

У межах візіту ў Беларусь арцыбіскуп Зімоўскі наведае некаторыя парафіі ў Віцебску, а ў нядзелю, 30 мая, узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім.

Завершыцца візіт старшыні Папскай рады ў Беларусь 30 мая.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме