Catholic.byMENU
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Галоўная
Апостальская Сталіца
Касцёл у Беларусі
Канферэнцыя Біскупаў
Літургія
Бібліятэка
Для СМІ
Мультымедыя
Сэрвіс
Курс «Альфа» — для тых, хто шукае
Беларусь
19.11.2009 18:24

Курс «Альфа» — гэта сустрэчы для тых, хто шукае адказу на пытанне «што такое хрысціянства?». Курс разлічаны на людзей, якія не бачаць у сваім жыцці месца для Бога, або для тых, якія не разумеюць, у што вераць, хоць і наведваюць храм на працягу ўжо многіх гадоў.

Курс «Альфа» ўзнік у Англіканскай Царкве ў лонданскай парафіі Святой Тройцы. Сёння курс праводзіцца ў розных краінах свету і практыкуецца ў пратэстанцкіх, каталіцкіх і праваслаўных парафіях.

Курс уключае 10 штотыднёвых сустрэч, а таксама выяздны ўік-энд. Падчас заняткаў удзельнікі знаёмяцца з асновамі хрысціянства.

Варта адзначыць, што ўдзельнікам курса можа стаць кожны, незалежна ад веравызнання. Дадзеныя сустрэчы адзначаюцца сяброўскай атмасферай. Удзельнікі ўзаемна дапамагаюць адно аднаму пазнаваць праўду пра Хрыста. На курсе «Альфа» няма недарэчных пытанняў — кожнае з іх мае сэнс.

У Беларусі курс «Альфа» яшчэ мала вядомы. У нашай краіне ён адбываецца ў рыма-каталіцкай парафіі ў Жодзіне, а таксама ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 773 79 68     а. Андрэй Крот

Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Айцец Андрэй Крот