Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Казімір Свёнтэк — адзін з трох найстарэйшых кардыналаў у свеце
Іерархі
27.01.2010 17:41

Адным з трох найстарэйшых кардыналаў у свеце з’яўляецца Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі. 21 кастрычніка 2009 г. беларускаму іерарху споўнілася 95 год.

На сённяшні дзень у Калегію кардыналаў уваходзяць 182 члены. 111 з іх не дасягнулі 80-гадовага ўзросту і маюць права выбару Папы. Пры гэтым 81 з іх тытул кардынала быў нададзены Янам Паўлам ІІ, а 30 — Бэнэдыктам XVI. Сярод тых, каму ўжо 80 і больш гадоў, 4 былі пакліканы да біскупскага служэння папам Паўлам VI, 61 — Янам Паўлам ІІ і 6 — яго наступнікам.

Найстарэйшымі кардыналамі з’яўляюцца Пауль Аўгустын Майер, бэнэдыктынец з Германіі (23 мая 1911 г.), італьянец Эрзільё Таніні (20 ліпеня 1914 г.) і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк (21 кастрычніка 1914 г.). Самымі малодшымі кардыналамі з’яўляюцца Пэтэр Эрдо з Венгрыі (25 чэрвеня 1952 г.) і француз Філіп Хаўер Крысціян Ігнацый Барбарэн (17 кастрычніка 1950 г.). Варта нагадаць, што кардынал Філіп Барбарэн у чэрвені 2009 г. прабываў з візітам у нашай краіне па запрашэнні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Кардынал Казімір Свёнтэк — гэта асоба, з якой асацыіруецца адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Святарскае служэнне Казіміра Свёнтка заўсёды адзначалася незгасальнай энергіяй, самаадданасцю і ахвярнасцю.

Наданне ў 1994 г. Казіміру Свёнтку кардынальскай годнасці было прызнаннем заслугаў не толькі таленавітага святара і біскупа, але і мужнага сведкі веры. Пазней, 27 верасня 2004 г., Святы Айцец Ян Павел ІІ уручыў беларускаму іерарху спецыяльную ўзнагароду «Fidei testis» («Сведка веры»), прысуджаную Інстытутам Паўла VI.


 

Кардынал Пауль
Аўгустын Майер

 Кардынал Эрзільё Таніні
   
   
 Кардынал Пэтэр Эрдо  Кардынал Філіп Барбарэн
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію