Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянская сімволіка беларускіх гарадоў. Кобрын
Усяго патроху
08.03.2017 08:51

Герб з выявай святога? Якой жа была гісторыя горада? У новай рубрыцы Catholic.by знаёміць з хрысціянскай сімволікай беларускіх гарадоў. Праект рыхтуецца сумесна з сайтам geraldika.by.

З гісторыі герба

У сваёй гісторыі Кобрын меў некалькі гербаў. За аснову сучаснага прыняты гістарычны герб, які караль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў ІІІ Ваза надаў Кобрыну і мясцовасці Гарадзец (сёння — цэнтр сельскага савета) разам з магдэбургскім правам напрыканцы XVI ст.

Права на самакіраванне азначала, што гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцяў, ім гарантавалі свабоду рамёстваў і гандлю, дазвалялі абіраць свой орган улады і ствараць аб’яднанні рамеснікаў.

«[Прыклад Кобрына і Гарадца] гэта ўвогуле адзіны для Беларусі выпадак, калі два гарады мелі адзін супольны магістрат і ўжывалі адну агульную пячатку з адным гербам», — адзначае даследчык геральдыкі ў Беларусі Анатоль Цітоў.

На гарадской пячатцы Кобрына ў 1589 годзе былі змешчаны тры фігуры: Беззаганнай Панны Марыі, дзіцятка Езуса і святой Ганны. Святая Ганна была маці Панны Марыі, але памерла да моманту Звеставання — ва ўзросце 79 гадоў у Ерузалеме.

У сучасным гербе, зацверджаным у 2004 годзе, у адрозненні  ад першакрыніц, апублікаваных Цітовым, выява св. Ганны змешчана ў т.зв. вольнай частцы поля. Гэты прыём, на думку экспертаў, заснаваны на хрысціянскім каноне, згодна з якім у сваім зямным жыцці Хрыстус не мог сустрэць маці Панны Марыі, таму што св. Ганна памерла задоўга да нараджэння Езуса.

Акрамя Навагрудка і Гарадца Сігізмунд ІІІ Ваза надаў таксама гербы Навагрудку (герб з выявай арханёла Міхаіла), Віцебску (герб з выявай Езуса), Дарагабужу і Поразаву (герб з выявай Панны Марыі з немаўляткам).

Лікі святых у гербах — з’ява нярэдкая. Разам з выявай зброі (стрэлы, мячы) і абарончых збудаванняў (вежы, замкі, сцены крэпасці) рэлігійныя сюжэты адлюстроўвалі дух часу і адпавядалі менталітэту людзей.

Да ўвагі чытачоў: свае водгукі і пажаданні, а таксама просьбы расказаць пра той ці іншы беларускі герб з хрысціянскай сімволікай накіроўвайце на Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (тэма ліста — геральдыка)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.