Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У жніўні адбудзецца XVI пешая пілігрымка Гродна-Рось
Анонсы
22.06.2017 08:22

З 4 па 6 жніўня пройдзе XVI пешая пілігрымка Гродна-Рось. Маршрут: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — «Праз Марыю да Езуса». 

Горад Рось (Гродзенская дыяцэзія), які знаходзіцца прыкладна ў 75 км ад Гродна, славіцца гістарычнай святыняй — санктуарыем Езуса Журботнага. У яе галоўным алтары знаходзіцца цудатворная 400-гадовая фігура Езуса Журботнага.

XVI пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26). Святая Імша на распачацце пілігрымкі адбудзецца 4 жніўня ў 7.00.

Запіс у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефоне:
+375 (29) 784-05-72, +375 (44) 460-61-40 кс. Юрый Марціновіч

Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў — 2 жніўня ў 20.00 у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Праграма пілігрымкі:

4 жніўня: Гродна-Паўднёвы — Вялікія Эйсманты

  • 07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 20.10 — прыбыццё ў Вялікія Эйсманты, начлег

5 жніўня: Вялікія Эйсманты — Рось

  • 07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)
  • 17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага
  • 18.00 — святая Імша
  • 21.00 — распачацце начнога чування.

6 жніўня: Рось

  • 10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі

7 жніўня: Гродна-Паўднёвы

  • 19.00 — святая Імша падзякі за ХVI пешую пілігрымку ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы)
  • 20.00 — супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымкi

У пілігрымку запрашаюцца ўсе жадаючыя.

(grodnensis.by/vgr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.