Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінарыя ў Пінску запрашае юнакоў на рэкалекцыі паклікання
Анонсы
05.07.2017 16:50

6-9 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдуць рэкалекцыі для хлопцаў, якія жадаюць глыбей распазнаць шлях свайго паклікання.

Некалькі дзён духоўных разважанняў у семінарыйнай атмасферы з’яўляюцца добрай нагодай глыбей задумацца над сэнсам свайго жыцця і лепш зразумець дарогу паклікання з дапамогай Святога Духа.

Рэкалекцыі распачнуцца 6 ліпеня вячэрай у 19.00. Скончацца — 9 ліпеня
абедам.

Узрост удзельнікаў — ад 15 гадоў. Жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях просьба загадзя паведаміць пра свой удзел па тэлефонах:

8(0165) 65-41-45; 8(025) 604-41-86; 8(029) 727-31-98
Або на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.