У Росі пройдуць рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб патомстве | Друк |
Анонсы
25.05.2017 17:00

3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія моляцца аб нараджэнні дзіцятка.

Такія духоўныя практыкаванні ўжо праводзіліся ў кастрычніку 2015 года. Пазней некаторыя сужэнствы склалі сведчанне аб нараджэнні дзіцятка.

Пачатак у 10.00, заканчэнне ў 20.30.

З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу на абед і вячэру. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі.

Кс. Чэслаў Паўлюкевіч
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by