Дыякан Антон Анціпенка 10 чэрвеня будзе пасвячаны ў прэзбітэры | Друк |
Анонсы
20.05.2017 13:26

10 чэрвеня ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Антона Анціпенкі.

Антон Анціпенка нарадзіўся 6 кастрычніка 1984 г. у Краснаполлі на Магілёўшчыне. Вырас у Новай Мышы (Баранавіцкі раён), дзе скончыў сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымліваў у Седльцах (Польшча), а пасля ў Мінску. У 2010 г. паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

22 кастрычніка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску быў пасвячаны ў дыяканы.

(cath)

 
© 2003-2024 Catholic.by