Эўхарыстычная працэсія ў Пінску пройдзе 28 мая | Друк |
Анонсы
18.05.2017 15:46

28 мая па вуліцах Пінска пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Пасля пабудовы ў Пінску новага касцёла св. Бэнэдыкта традыцыйная працэсія Божага Цела стала магчымай ад катэдральнай базылікі ў цэнтры горада да святыні ў новым мікрараёне сталіцы Палесся.

Святкаванне распачнецца ў 9.00 св. Імшой у пінскай катэдры, на якую збяруцца вернікі з усіх парафій горада. У 10.00, адразу пасля св. Імшы, ад старадаўняй базылікі вырушыць велічнае малітоўнае шэсце на ўшанаванне Езуса Хрыста, прысутнага сярод нас у сакрамэнце Эўхарыстыі.

Кс. Андрэй Рылка
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by