У Нясвіжы пройдзе музычны фестываль ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа» | Друк |
Анонсы
15.05.2017 08:29

18–20 мая ў Нясвіжы пройдзе музычны фестываль ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа». Мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і г. Нясвіжа прафесар Міхаіл Фінберг.

У межах фестывалю 20 мая ў фарным касцёле Божага Цела ў 12.00 адбудзецца канцэрт пад назвай «Сакральныя традыцыі Нясвіжскай зямлі». Творы прагучаць у выкананні струннага аркестра і вакальнага ансамбля Заслужанага калектыва «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

Кіраўнікі — Людміла Каліноўская, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.

Вядучая — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава.

Уваход вольны.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by