Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB адзначыць 25-годдзе манаскага жыцця | Друк |
Анонсы
12.05.2017 11:40

25-годдзе манаскага жыцця біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці, адзначыць разам са сваімі аднакурснікамі. Святкаванне юбілею будзе праходзіць 20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах.

У Беларусь прыбудуць пяць юбіляраў. Двое з іх нясуць служэнне ў Расіі, адзін — у Італіі, двое — у Польшчы.

Беларускі іерарх шчыра запрашае святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў да ўдзелу ў святочных мерапрыемствах і супольнай малітве.

Праграма святкавання:

Субота, 20 мая

  • 12.00 — урачыстая Эўхарыстыя з абрадам аднаўлення манаскіх абяцанняў у касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
  • 15.00 — святочная салезіянская праграма ў амфітэатры ў гарадскім парку
  • 17.00 — завяршэнне святочнай праграмы словам біскупа-юбіляра і благаслаўленнем праз заступніцтва Успамогі Хрысціянаў

Нядзеля, 21 мая

  • 11.00 — урачыстая Эўхарыстыя ў магілёўскай конкатэдры (цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
  • 12.30 — святочны пачастунак для ўсіх і канцэрт
  • 18.30 — урачыстая Эўхарыстыя ў мінскай архікатэдры (канцэлебруюць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)

Панядзелак, 22 мая

  • 18.00 — святая Імша ў касцёле ссв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах

ф Біяграфія

Алякснадр Яшэўскі нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у Смаргоні. У 1991 г. паступіў у салезіянскі навіцыят ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у Смаргоні.

9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага SDB дапаможным біскупам Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня 2015 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by