Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіяне запрашаюць хлопцаў да ўдзелу ў турніры па міні-футболе
Анонсы
27.04.2017 10:47

Футбольны турнір «Кубак Дамініка Савіо» пройдзе 13 мая ў Бараўлянах. Да ўдзелу запрашаюцца каманды з удзельнікамі ва ўзросце 13–15 гадоў. Максімальны склад каманды 10 чалавек (падчас гульні на пляцоўцы адначасова могуць знаходзіцца не больш за два гульцы 15-гадовага ўзросту).

Гульня праходзіць у фармаце 5 на 5 (4 у полі + 1 брамнік). Гуляюцца 2 таймы па 7 хвілін.

Пры сабе ўдзельнікі павінны мець ксеракопіі паспартоў.

Колькасць каманд абмежаваная — удзельнічаць будуць першыя 8 каманд, якія даслалі свае заяўкі на электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Расклад турніру:

  • 10.30 — прыбыццё каманд, урачыстае адкрыццё турніру (сярэдняя школа №2; Бараўляны, вул. 40 год Перамогі, 32).
  • 11.20 – 17.30 — гульнявая праграма
  • 17.30 – 18.10 — цырымонія ўзнагароджання

Заяўкі прымаюцца да 9 мая ўключна.

Лёсаванне каманд будзе праведзена анлайн, час і дзень будуць вызначаны пазней.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (29) 258-77-62
+375 (25) 658-51-09 Уладзіслаў

Сайт: sdb.by
Старонка VK: https://vk.com/sdb_football

Паводле sdb.by (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.