Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да 500-годдзя першай беларускай Бібліі ў Нарачы пройдзе конкурс біблійных ведаў
Анонсы
20.04.2017 15:50

Парафія Святога Апостала Андрэя запрашае моладзь Мядзельскага дэканата прыняць удзел у конкурсе біблійных ведаў, які адбудзецца 13 мая і прымеркаваны да 500-годдзя першай беларускай Бібліі.

Святкаванне 500-годдзя першай друкаванай беларускай Бібліі з’яўляецца выдатнай нагодай звярнуць увагу не толькі на асобу Францішка Скарыны, але і на Біблію — Кнігу жыцця, якую наш суайчыннік першай сярод усіх кніг надрукаваў па-беларуску «людзям паспалітым дзеля добрага навучання».

Конкурс біблійных ведаў будзе складзены на аснове Евангелля паводле Лукі.

Арганізатары прапануюць анлайн віктарыну, дзякуючы якой можна праверыць веданне Святога Пісання.

Праграма:
17.00 — святая Імша
17.45 — конкурс біблійных ведаў (Евангелле паводле святога Лукі)
18.00 — пачастунак
18.30 — дыскатэка з забаўляльнай праграмай
21.00 — узнагароджанне пераможцаў біблійнага конкурсу

Ірына Шнітоўская
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.