Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Навагрудку пройдзе велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў
Анонсы
18.04.2017 07:56

22 красавіка ў 18.00 у навагрудскім касцёле святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) пройдзе велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.

У канцэрце прагучаць творы Баха, Гендэля, Агінскага, Рахманінава, Вебера, Коўэна, Шнабеля.

Выканаўцы:

  • арганіст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Беларускага дзяржаўнага тэатра Музыкальнай камедыі Іван Кучарэнка
  • арганіст касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, магістр музыкалогіі, вакаліст (барытон) Андрэй Міхневіч
  • лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка заслужанага калектыва «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам М. Фінберга (сапрана) Таццяна Глазунова
  • мужчынскі вакальны ансамбль «Арнамент», удзельнікі якога выступаюць у вядучых дзяржаўных харавых калектывах і музычных тэатрах Беларусі, Бельгіі, Люксембурга, Аўстрыі і Расіі (салісты ансамбля: П. Маркевіч — 1-ы тэнар, М. Дзееў – 1-ы тэнар, Д. Клачко — 2 ценар, А. Пятроў — барытон, А. Дзюмін — бас, С. Суцько — бас (лаўрэаты міжнародных конкурсаў).

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (29) 784-50-39
+375 (29) 163-51-80
+375 (29) 148-46-79

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.