Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музычныя вечары велікодных віншаванняў пройдуць у мінскай архікатэдры (+праграма)
Анонсы
11.04.2017 11:01

З 19 красавіка па 17 мая ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) пройдуць музычныя вечары, прысвечаныя Вялікадню.

У гэты перыяд у касцёле па вечарах будуць выступаць прафесійныя хоры і майстры арганнай музыкі.

Мастацкім кіраўніком музычных вечароў выступіць галоўны арганіст і капельмайстар мінскай архікатэдры Уладзімір Неўдах.
Пачатак усіх выступленняў — 19.30.

Праграма:

19 красавіка

  • Хор Salutaris, мастацкі кіраўнік Вольга Янум

26 красавіка

  • Вечар арганнай музыкі, выканаўца — Юлія Тамінэн (Фінляндыя)

3 мая

  • Вечар арганнай музыкі, выканаўца — Кацярына Нікалаева

12 мая

  • ХІІ Міжнародны форум студэнцкіх хароў «Папараць-кветка»

17 мая

  • Вечар арганнай музыкі, выканаўцы — студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас аргана Уладзіміра Неўдаха)

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.