Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі на тэму паклікання
Анонсы
04.04.2017 08:49

28–30 красавіка ў Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі. Арганізоўваюць дні духоўнага засяроджання сёстры Кармэлітанкі Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне пры мясцовай парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Тэма сустрэчы — «Пакліканне ў жыцці хрысціяніна».

Падчас дзён духоўнага засяроджання моладзь праз малітву, разважанне над Божым словам і ўдзел у святых Імшах будзе заклікана паглядзець на сваё жыццё праз прызму Божага святла і да разважання над сваім пакліканнем.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+37529 241 45 91 с. Вераніка

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.