Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Баранавічах пройдуць рэкалекцыі для сужэнстваў
Анонсы
17.03.2017 17:46

«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць сямейныя пары на рэкалекцыі, якія пройдуць з 24 па 26 сакавіка ў Баранавічах.

Пачатак — у пятніцу ў 18.00, заканчэнне каля 15.00.   

Мэта «Сужэнскіх сустрэч» — паглыбіць шлюбныя адносіны, дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адно аднаго і асэнсаваць таямніцу іх шлюбу. Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адно аднаго, а з другога — у выпадку непаразуменняў — дапаможа выходзіць з канфліктных сітуацый.

Сямейная пара за час правядзення рэкалекцый можа аднавіць свежасць узаемных пачуццяў, абнавіць ці нанова адбудаваць сваё адзінства. Праграма складзена такім чынам, што дазваляе кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові і заснавана на сучасных ведах з вобласці псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі сям’i.

На сустрэчы могуць прыехаць як так званыя ўмоўна «добрыя мужы і жонкі», так і тыя, якія маюць сур’ёзныя канфлікты, можа, нават на этапе думак пра развод. На рэкалекцыі могуць прыехаць праваслаўныя і змешаныя сужэнствы, а таксама пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе і яшчэ не вянчаліся, сужэнствы ў паўторным шлюбе.    

Адрас:
Баранавічы
вул. Шаўчэнкі, 6
Дом Святой Тройцы

Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі:
+375 (29) 529-93-50 (МТС) Аляксандр Квяткоўскі
+375 (29) 644-26-05 (Vel) Святлана Квяткоўская

Сайт: suvstrechi.by

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Анонсы

25.04 17:00У мінскай архікатэдры памоляцца за пацярпелых у выніку чарнобыльскай аварыі
20.04 15:50Да 500-годдзя першай беларускай Бібліі ў Нарачы пройдзе конкурс біблійных ведаў
19.04 15:4812 мая ў Ляскоўцы распачнецца ўікенд «Сужэнскіх сустрэч»
12.04 08:21У Росіцы пройдзе малітоўная сустрэча сем’яў
11.04 11:01Музычныя вечары велікодных віншаванняў пройдуць у мінскай архікатэдры (+праграма)
04.04 08:49У Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі на тэму паклікання
29.03 12:5029 красавіка дыяканы Андрэй Белаблоцкі і Анджэй Ганчар стануць новапрэзбітэрамі
28.03 06:56Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць у Навагрудку (+праграма, умовы ўдзелу)
27.03 09:59З Магілёва ў Вільнюс арганізоўваюць пілігрымку на ўрачыстасць беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса
23.03 10:02Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно»