Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Лебедзеве пройдзе сустрэча для юнакоў пра пакліканне да святарства
Анонсы
24.03.2017 16:26

28–29 сакавіка ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён) пройдзе сустрэча для юнакоў ад 14 гадоў, прысвечаная пакліканню да святарства. Арганізуе яе Душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разам з пінскай Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыяй імя св. Тамаша Аквінскага.

Падчас супольнай малітвы і чытання Божага слова юнакі будуць разважаць над шляхам свайго жыцця.

Пачатак у 12.00.

З сабою неабходна мець:

  • Святое Пісанне
  • нататнік
  • ручку
  • спальны мяшок альбо камплект пасцельнай бялізны

Як дабрацца
Цягніком альбо іншым транспартам да Маладзечна. Адтуль — з аўтавакзала (недалёка ад чыгуначнага вакзала) аўтобусам да Лебедзева. Аўтобусы ў накірунку Лебедзева ходзяць кожную гадзіну.

Адрас:
Мінская вобласць
Маладзечанскі раён
в. Лебедзева
вул. Савецкая, 40

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (29) 622-23-10, +375 (33) 662-23-10
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Анонсы

24.03 16:26У Лебедзеве пройдзе сустрэча для юнакоў пра пакліканне да святарства
24.03 12:02Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)
24.03 11:19У семінарыі ў Пінску пройдзе з’езд міністрантаў
23.03 10:02Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно»
22.03 15:23Засталося пяць месцаў: «Каталіцкі пілігрым» завяршае запіс ахвотных у красавіцкую пілігрымку на Святую Зямлю
22.03 09:47Моладзь Навагрудка запісала відэазапрашэнне на Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
21.03 16:01У мінскім касцёле на Кальварыі пройдзе прагляд фільма Мэла Гiбсана «Пакуты Хрыстовы»
21.03 15:57У Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з удзелам каталіцкай моладзі
17.03 17:46У Баранавічах пройдуць рэкалекцыі для сужэнстваў
16.03 10:32Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат у Адамавічы на рэкалекцыі