Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат у Адамавічы на рэкалекцыі | Друк |
Анонсы
16.03.2017 10:32

Сёстры Кармэліткі Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Гродзенскі раён), арганізоўваюць духоўныя практыкаванні для дзяўчат. Рэкалекцыі пройдуць пад дэвізам «Трываць у любові Бога».

Распачнуцца духоўныя практыкаванні 31 сакавіка ў 12.00 і працягнуцца да 2 красавіка.

З сабою мець спальнік.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 267-13-03 с. Паўліна

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by