Мюзікл па «Апокрыфу» Максіма Багдановіча пакажуць у Белдзяржфілармоніі | Друк |
Анонсы
16.11.2016 17:14

10 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі будзе прадстаўлены мюзікл-прыпавесць па апавяданню Максіма Багдановіча «Апокрыф» да 125-годдзя класіка беларускай літаратуры.

Мюзікл будзе ісці ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, Дзяржаўнага камернага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай і фальклорнага гурта ў складзе Аляксандры Грахоўскай, Святланы Яфімавай і Таццяны Пладуновай.

Кіраўнік пастаноўкі — Ларыса Сімаковіч. Салісты — Ян Жанчак (Музыка), Дзіяна Трыфанава (Душа), Ігар Задарожны (Апостал Пётра), Аляксандр Ляпуноў (Апостал Юры) і Уладзіслаў Даніловіч (Гаспадар).

Пачатак у 19.00.

Апавяданне Максіма Багдановіча «Апокрыф» упершыню было надрукавана ў «Каляднай пісанцы» ў 1913 годзе і было створана па прыкладзе жанру апокрыфаў у хрысціянскай міфалогіі.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by