Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дыяцэзіяльная сустрэча колаў Жывога Ружанца адбудзецца ў Капцёўцы
Анонсы
13.10.2016 14:32

29 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай у Капцёўцы адбудзецца сустрэча колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, адказныя за Жывы Ружанец у парафіях, і вернікі, якія з'яўляюцца членамі парафіяльных колаў Жывога Ружанца.

Пачатак у 11.00, завяршэнне супольным пасілкам пасля святой Імшы ў 13.00.

Заяўку парафіяльных груп на ўдзел у сустрэчы трэба накіраваць да 25 кастрычніка кс. Міхаілу Ластоўскаму, дыяцэзіяльнаму мадэратару колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі і кусташу санктуарыя ў Капцёўцы (тэл. 8029 116 87 26).

Праграма

11.00 — прывітанне
Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання)
Ружанец (таямніцы Святла)
Перапынак
12.15 — аскетычная канферэнцыя пра Ружанец
13.00 — святая Імша
Аб'явы і цырымонія ўручэння парафіяльным групам Жывога Ружанца малітоўных інтэнцый
14.30 — абед, заканчэнне сустрэчы

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.