Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Віцебскай дыяцэзіі пройдзе конкурс батлеек
Анонсы
29.09.2016 08:37

5 студзеня 2017 года ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі ў Віцебску (вул. Касманаўтаў, 2) пройдзе конкурс батлеек з удзелам дзіцячых калектываў каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі і дзіцячых калектываў горада.

Падчас конкурсу будуць ацэньвацца не толькі ўзровень выканаўчага майстэрства, творчы падыход да інсцэніровак, спеў, харэаграфія і касцюмы, але і тэалагічная аснова сцэнарыяў, адаптацыя біблейскіх сюжэтаў да сучасных рэалій.

Пра ўдзел у конкурсе неабходна паведаміць да 20 снежня па тэлефонах:
+375 29 815 09 06, +375 21 261 68 70.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.