Семінарыя ў Пінску адзначыць 15-годдзе адраджэння | | Друк | |
Анонсы |
30.09.2016 14:06 |
3 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбудзецца ўрачыстае святкаванне 15-годдзя яе адраджэння. Пасля падзення ваяўнічага атэізму семінарыя ў пачатку 1990-х гг. стараннямі кардынала Казіміра Свёнтка была вернута Касцёлу, адрамантавана і восенню 2001 года зноў адчыніла дзверы для навучэнцаў. Адраджэнне духоўнай семінарыі — радасць для ўсяго Касцёла. Таму святкаванне будзе спалучана з днём адчыненых дзвярэй. Да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва юнакі, якія разважаюць над святарскім пакліканнем. Для іх семінарысты рыхтуюць дадатковую праграму. |