Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У межах святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці пройдзе сустрэча катэхетаў, выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага тэалагічнага каледжа
Анонсы
21.10.2016 11:05

22 кастрычніка ў межах агульнадыяцэзіяльнага святкавання Юбілейнага Года адбудзецца сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля. Удзельнікі сустрэчы пройдуць у пілігрымцы з Чырвонага касцёла да Брамаў Міласэрнасці ў мінскую архікатэдру.

rПраграма:

  • 10.00 — пачатак у касцёле свв. Сымона і Алены (тэматычны даклад)
  • 11.00 — пілігрымаванне да Святых Дзвярэй Божай Міласэрнасці ў архікатэдру
  • 11.30 — супольны ўваход у архікатэдру. Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 12.00 — урачыстая святая Імша ў архікатэдры (узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч)
  • 13.30 — пачастунак (у Чырвоным касцёле)
  • 14.30 — працяг лекцый (паводле раскладу)

 

    (VGr)

     

    Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.