Катэхетычныя курсы ў Гродне аб’яўляюць набор на вучобу | Друк |
Анонсы
07.07.2016 11:18

Катэхетычныя курсы ў Гродне аб’яўляюць набор на 2016-2017 навучальны год. Дадзеныя курсы — для тых, хто жадае глыбей пазнаць каталіцкую веру і стаць правадніком на шляху да збаўлення для іншых.

У праграме навучання прадугледжана вывучэнне каталіцкай дагматыкі, маральнай і духоўнай тэалогіі, Святога Пісання, катэхетыкі, кананічнага права, літургікі, каталіцкай псіхалогіі і педагогікі, каталіцкага сацыяльнага вучэння, этыкі сямейнага жыцця і іншых прадметаў.

Навучанне працягваецца 3,5 гады. Заняткі праходзяць два разы на месяц (субота і нядзеля) з кастрычніка па чэрвень. Пасля заканчэння курсаў выпускнікі змогуць аказваць дапамогу ў катэхізацыі ў парафіях.

Кандыдаты павінны прадставіць у сакратарыят Гродзенскай курыі (вул. К. Маркса, 4) да 30 жніўня наступныя дакументы:

  • пасведчанне аб хросце
  • атэстат сталасці
  • рэкамендацыю ад пробашча
  • медыцынскую даведку
  • аўтабіяграфію
  • чатыры фатаграфіі
  • ксеракопію пашпарта
  • заяву з просьбай аб прыняцці.

Прадугледжана папярэдняе субяседаванне.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

(8-0152) 75 33 08, 8029 976 15 69.

(JM)

 
© 2003-2024 Catholic.by