Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага працягвае прыём абітурыентаў
Анонсы
10.09.2016 14:27

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка.

Пры падачы дакументаў абітурыенту належыць вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з дзвюх груп па спецыялізацыі на выбар:


1) Катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам)
2) Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса)
3) Сямейны кансультант

Перад падачай дакументаў пажадана звязацца з сакратарыятам каледжа па тэлефоне або праз электронную пошту, каб узгадніць час падачы дакументаў.

Абітурыенты павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • 2 фотаздымкі 3×4;
  • копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
  • копія пашпарта;
  • медыцынская даведка па форме 086.

Залічэнне адбываецца на падставе экзамену з катэхізіса і вуснай кваліфікацыйнай размовы.

Дакументы прымаюцца кожны дзень (акрамя  суботы і нядзелі) у сакратарыяце каледжа з 9.00 да 13.00.

Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
тэл/факс: 8 (0163) 57 93 07; 8 (0163) 57 93 14
МТС: +375 29 513 57 92
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
сайт: catcollege.by

Набор абітурыентаў абмежаваны.

На вучобу прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з кастрычніка па чэрвень уключна) па завочнай форме навучання ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.

Адміністрацыя каледжа, (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.