Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
8 жніўня пачынаецца «Музычная майстэрня» ў Івянцы
Анонсы
03.08.2016 22:38

З 8 па 14 жніўня «Музычная майстэрня» ў Івянцы запрашае загартавацца ў сваіх музычных талентах: спеве, ігры на музычных інструментах, дырыжыраванні.

Заняткі будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя музыканты з Польшчы. На заканчэнне ўдзельнікі прадставяць свае дасягненні на канцэрце, які адбудзецца 13 жніўня. Змены ў арганізацыі «Музычнай майстэрні» звязаны з правядзеннем Сусветных дзён моладзі ў Кракаве.

Асаблівасці сёлетняй «Музычнай майстэрні»:

  • пражыванне прадугледжана пры кляштары францішканаў і ў дамах парафіян. З сабой трэба мець карымат і спальны мяшок;
  • для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня;
  • лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову;
  • просьба ўзяць з сабой спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты, а таксама, па словах арганізатараў, «добрае пачуццё гумару»;
  • удзел у «майстэрні» за дабравольную ахвяру.



Арганізатары запрашаюць усіх, хто ўмее спяваць, грае на музычных інструментах, а таксама тых, хто хоча раскрыць у сабе музычны талент.

Просьба паведаміць аб удзеле ў «Музычнай майстэрні» па тэлефоне або электроннай пошце:


+375 29 551 66 42 а. Лех Баханэк OFMConv
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Для рэгістрацыі трэба напісаць наступныя даныя:

  • імя і прозвішча
  • дату нараджэння
  • месца і парафію, адкуль прыязджаеце
  • нумар тэлефона (лепш мабільнага)
  • ці патрэбна месца для начлегу

Таксама можна далучацца да суполкі «Музычнай майстэрні» Укантакце>>>
 


(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.