Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Оршы
Анонсы
28.05.2016 22:00

9-12 жніўня ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі адбудзецца ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Сёлета Парафіяда будзе праводзіцца ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры каля г. Орша. Яна адбудзецца ў форме турзлёту ў палатачным гарадку. Чакаецца святая Імша ў намёце, малітва ў лесе, разнастайныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, гатаванне ежы на агні, начныя чуванні, экскурсіі ў г. Орша, салдацкая дысцыпліна, вясёлыя вечары, валанцёрская і медыцынская апека. «Усё гэта з’яўляецца спалучэннем нашых намераў, каб станавіцца лепшымі ў вачах Бога», — адзначаюць арганізатары.

Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў.

Колькасць: 10 дзяцей+2 дарослых (можа быць менш вызначанай лічбы).

Запіс у электронным варыянце да 30 ліпеня.

Парафіяда адбываецца на падабенства грэчаскай трыяды: Святыня – Стадыён – Тэатр, намінацыі спаборніцтваў.

Арганізатары гарантуюць цікавую і незабыўную праграму, смачную ежу і начлег у палатках. Удзельнікам трэба мець спальнік, а таксама, па словах арганізатараў, «добры настрой, духоўны намер, гумар і жаданне стаць лепшым».

Больш падрабязная інфармацыя:

+375 29 216 99 82 кс. Валерый Орсік (дырэктар Парафіяды Віцебскай дыяцэзіі)
+375 29 596 99 41 Кацярына (Валанцёрскае згуртаванне)
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ; Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.