Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Навагрудку адбудзецца «Рэха Магніфікату»
Анонсы
04.05.2016 11:41

7 мая ў 19.00 у парафіяльным касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) пройдзе рэтраспектыўны паказ хрысціянскіх кароткаметражных дакументальных фільмаў «Рэха Магніфікату».

Хрысціянская дакументалістыка прапануе гледачу шлях інтэлектуальнага і, часам, вельмі глыбокага духоўнага асэнсавання пэўных тэм, выклікаючых непакой ці простую цікавасць.

Прымеркаваная да Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле падзея, на думку арганізатараў, стане своеасаблівай «ін’екцыяй» евангельскага дынамізму, якого час ад часу патрабуе сучасны чалавек і хрысціянін.

Уваход вольны.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.