З нагоды Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці пройдзе сустрэча Літурічнай службы алтара Магілёўшчыны | Друк |
Анонсы
27.04.2016 14:01

7 мая ў Магілёўскім рэгіёне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбудзецца сустрэча Літурічнай службы алтара Магілёўшчыны з нагоды святкавання Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.

Праграма сустрэчы:

10.30 – 11.00 – з’езд удзельнікаў, рэгістрацыя.
11.00 – канферэнцыя «Міністрант – слуга Міласэрнага Бога пры алтары» (кс. Аляксандр Шупенька)
12.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя, магчымасць споведзі
12.30 – падрыхтоўка да літургіі
13.00 – Эўхарыстыя з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, аднаўленне міністранцкіх абяцанняў.
14.00 – абед (кава/гарбата)
14.30 – выезд на футбол (жадаючыя міністранты і святары змогуць прыняць удзел)
15.00 – 16.30 – футбол
16.00 – 17.00 – благаслаўленне на заканчэнне сустрэчы, ад’езд

 
© 2003-2024 Catholic.by