Рэкалекцыі для душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі «Open» пройдуць у Гродне | Друк |
Анонсы
12.02.2016 10:00

25-27 лютага ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі «Open» на тэму «Эўхарыстыя – школа міласэрнасці». Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашае душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза.

Месцам правядзення духоўных практыкаванняў стане гродзенскі рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.

Праграма рэкалекцый:

25 лютага

 

  • 19.15 – святая Імша з канферэнцыяй
  • 20.15 – працяг канферэнцыі (сустрэча ў зале). Сведчанне рэкалекцыяніста. Пытанні і адказы.

26 лютага

  • 19.15 – святая Імша з канферэнцыяй
  • 20.00 – разважанне Крыжовага шляху
  • 20.45 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння). Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам

27 лютага

  • 19.15 – святая Імша з канферэнцыяй (пасля – час на сведчанне або канцэрт праслаўлення і заканчэнне)

Сёлета рэкалекцыі для моладзі правядзе кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі.

(JM)

 

 
© 2003-2024 Catholic.by