Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі на тэму «Разважанні аб добрай смерці» пройдуць 13-14 лютага ў мінскім араторыі
Анонсы
11.02.2016 15:40

13-14 лютага ў мінскім салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28/1) адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» для моладзі.

Рэкалекцыі дазволяць засяродзіцца на духоўным жыцці і зрабіць некалькі крокаў у падрыхтоўцы да плённага перажывання Вялікага посту. Удзельнікі будуць разам разважаць над Божым словам, працаваць у групах, перажыць адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, прыступіць да сакрамэнту паяднання.

Пачатак рэкалекцый 13 лютага а 17-й гадзіне. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16 гадоў. Пры сабе трэба мець карымат, спальны мяшок, цёплае адзенне, блакнот, ручку.

Запісацца і атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефонах:

+375(29) 691 02 22 кс. Іван Огар SDB,
+375(33) 665 82 56 с. Тэрэса Сольнічэк FMA

(IL)  

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.