Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гродне пройдзе фармацыйная сустрэча для святароў дыяцэзіі ад 1 да 10 гадоў святарства
Анонсы
17.02.2016 16:05

Сустрэчы пройдуць у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне. 23-24 лютага адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў ад 1 да 5 гадоў святарства ўключна, 24-25 лютага — ад 6 да 10 гадоў святарства ўключна.

Праграма:

23 лютага, 24 лютага


16.00 — прыезд святароў
16.45 — уступная канферэнцыя (кс. Miкалай Ціхановіч)
17.30 — святая Імша, злучаная з нешпарамі
18.45 — вячэра
19.45 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Споведзь
21.00 — братэрская сустрэча

24 лютага, 25 лютага

8.15 — Ютрань з разважаннем над Божым словам
9.00 — сняданак
9.45 — лекцыя-дыскусія на тэму «Юрыдычныя і пастырскія аспекты змешаных сужэнстваў» (кс. Павел Урбан, віцэ-афіцыял Касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі)
10.30 — перапынак на каву
11.00 — працяг лекцыі з дыскусіяй на тэму «Юрыдычныя і пастырскія аспекты змешаных сужэнстваў»
12.00 — святая Імша з удзелам біскупа
13.00 — абед. Заканчэнне

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі просіць ксяндзоў дэканаў і віцэ-дэканаў паведаміць святарам сваіх дэканатаў аб гэтых сустрэчах і пераслаць ім праграму, а таксама нагадаць ім аб абавязку ўдзелу ў фармацыйных сустрэчах, які біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч зацвердзіў асобным дэкрэтам.     

Пробашчы на гэты час павінны знайсці замену сваім вікарыям. Святары-законнікі, якія маюць фармацыю пры сваіх манаскіх супольнасцях, абавязаны прадставіць пасведчанне аб законнай сталай фармацыі ў біскупскую курыю.

У выпадку немагчымасці ўдзелу абавязкова трэба паведаміць аб гэтым кс. Мікалаю Ціхановічу, мадэратару сталай фармацыі маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі (тэл. 8 029 661 14 05; e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ).

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.