У Рубяжэвічах адзначаць першую гадавіну смерці кс. Рышарда Юнiка | Друк |
Анонсы
30.11.2015 17:01

2 снежня прыпадае першая гадавiна смерцi кс. Рышарда Юнiка, які служыў у парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах амаль 35 гадоў.

Cпачылы святар вялікую ўвагу прысвячаў аднаўленню і ўмацаванню хрысціянскіх традыцый, прапагандаваў безалкагольны стыль жыцця, клапаціўся аб матэрыяльным стане касцёла і сам прымаў удзел у яго рамонтах.

Ксёндз Рышард Юнік адышоў у вечнасць 2 снежня 2014 г. на 76-м годзе жыцця.

Святая Імша ў першую гадавіну смерці святара адбудзецца ў касцёле ў Рубяжэвічах 2 снежня ў 11.00. Вернікі заахвочваюцца да супольнай малітвы.



(JM)

 
© 2003-2024 Catholic.by